БЕЛ Ł РУС

Начны цягнік Віцебск — Смаленск пусцяць змененым маршрутам

26.09.2025 / 23:15

Nashaniva.com

Пасажырскі цягнік №67 Віцебск — Смаленск адпраўленнем у 04:09 будзе рухацца змененым маршрутам праз Оршу. Гэта звязана з ДТЗ на пераездзе ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці, наступствы якога да гэтага часу ліквідуюцца.

Фота ілюстрацыйнае

Таксама падоўжаная праца кампенсацыйных аўтобусаў паміж апошняй чыгуначнай станцыяй на беларускім баку Завольшай і Смаленскам. У 05:32 па раскладзе цягніка №6701/6702 аўтобус адправіцца са станцыі Галынкі да Смаленска, у 08:34 — ад Смаленска да Завольшы па раскладзе цягніка 6705/6706. Аўтобусы будуць рабіць прыпынкі на станцыях, размешчаных па маршрутах.

Раніцай 26 верасня паміж станцыямі Рудня і Галынкі на пераездзе ў Смаленскай вобласці Расіі, зусім недалёка ад мяжы з Беларуссю, сутыкнуліся грузавыя аўтамабіль і цягнік. У выніку з рэек сышлі 18 вагонаў, 16 з якіх перакуліліся і загарэліся. З іх 12 цыстэрнаў з бензінам і 4 вагоны з піламатэрыяламі.

Расійскія ўлады адмаўляюць, што ў гэтым здарэнні могуць быць сляды нейкай дыверсіі. Па словах губернатара Смаленскай вобласці Васіля Анохіна, кіроўца буйнога грузавіка, рухаючыся са Смаленска ў бок Рудні, вырашыў пераадолець пераезд на забаронены сігнал святлафора, хоць набліжаўся цягнік. Гэта нібыта стала адзінай прычынай аварыі, іншыя версіі следствам цяпер не разглядаюцца.

Чытайце таксама:

Назвалі прычыну аварыі грузавога цягніка на Смаленшчыне

Назвалі прычыну аварыі грузавога цягніка на Смаленшчыне

Белчыгунка адмяняе некаторыя цягнікі ў Расію з-за аварыі ў Смаленскай вобласці

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці

Каментары да артыкула