У Оршы на мужчыну загарэлася адзенне, ён памёр ад апёкаў
Чалавека даставілі ў бальніцу, але выратаваць не змаглі, паведамляе МНС.
Фота ілюстрацыйнае
Днём 25 верасня ратавальнікі атрымалі паведамленне аб тым, што ў кватэры аднапавярховага двухкватэрнага жылога дома ў Оршы па вуліцы Новадубравенскай на 57‑гадовым мужчыну загарэлася адзенне.
Ад атрыманых апёкаў чалавек памёр у 00.30 26 верасня ў бальніцы. Прычыны пажару і гібелі высвятляюцца.