БЕЛ Ł РУС

Расія і Іран падпісалі ядзерны кантракт на $25 мільярдаў на фоне пагрозы новых санкцый

26.09.2025 / 15:13

Nashaniva.com

Іран і Расія заключылі маштабнае пагадненне аб будаўніцтве новых атамных электрастанцый на поўдні Ірана.

Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян. Фота: Contributor / Getty Images

«Расатам» і кампанія Iran Hormoz падпісалі кантракт на $25 млрд на ўзвядзенне чатырох энергаблокаў у іранскай правінцыі Хармазган, паведамляе Bild.

Гаворка ідзе аб рэалізацыі плана, які Тэгеран распрацоўвае яшчэ з 2014 года: павялічыць магутнасць атамнай энергетыкі да 20 гігават у працягу 15 гадоў. Зараз у краіне працуе толькі адна АЭС, пабудаваная Расіяй, магутнасцю каля аднаго гігавата.

Улады Ірана падкрэсліваюць, што новыя станцыі павінны дапамагчы справіцца з хранічнымі перабоямі ў энергазабеспячэнні.

Звяртае на сябе ўвагу тое, што здзелка была заключаная напярэдадні магчымага вяртання санкцый ААН супраць Ірана. У жніўні Германія, Францыя і Вялікабрытанія актывавалі механізм, які дазваляе аднавіць меры, адмененыя пасля ядзернай угоды 2015 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула