У Мінску ў ДТЗ пацярпелі чатыры чалавекі
Сёння 74‑гадовы кіроўца Renault на вуліцы Сямашкі не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з аўтамабілем BYD, што нерухома стаяў, паведамляе ДАІ горада.
Фота: ДАІ Мінгарвыканкама
Ад удару аўтамабіль Renault перакуліўся.
Кіроўца і пасажыр Renault, а таксама кіроўца і пасажыр BYD дастаўлены ў бальніцу