Хірурга з Оршы асудзілі за палітыку. Хутчэй за ўсё, па справе Гаюна
Максім Кукса атрымаў хатнюю хімію.
Максім Кукса. Фота: Sb.by
У Віцебскім абласным судзе вынеслі прысуд 43‑гадоваму хірургу з Оршы Максіму Куксу.
Кукса — урач рэнтгенэндаваскулярнай хірургіі ангіяграфічнага кабінета гарадской бальніцы №1 імя Сямашкі. Таксама ён неаднаразова згадваўся ў матэрыялах дзяржаўных СМІ як капітан каманды аршанскіх медыкаў у інтэлектуальных гульнях.
Выстаўленыя Куску абвінавачванні — часткі 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса — сведчаць аб тым, што, хутчэй за ўсё, яго асудзілі па справе Гаюна.
Хірург атрымаў хатнюю хімію.