Рада па маральнасці прапанавала назваць адну са станцый метро ў гонар Еўфрасінні Полацкай
24 верасня ў Мінску адбылося чарговае пасяджэнне Грамадскай рады па маральнасці пад кіраўніцтвам кіраўніка БПЦ Веніяміна і старшыні Саюз пісьменнікаў Беларусі Алеся Карлюкевіча.
На пасяджэнні былі разгледжаныя некалькі пытанняў, паведамляе прэс-служба БПЦ.
Рада ўхваліла працу па выпуску тэматычных сацыяльных ролікаў пра чысціню мовы, выступіў з ініцыятывай правядзення да Дня Мацi (14 кастрычніка) і да Сусветнага дня барацьбы з ненарматыўнай лексікай (3 лютага) тыднёвых акцый «Я і сям’я без брыдкаслоўя».
Таксама на пасяджэнні абмяркоўваліся тэмы, закранутыя ў зваротах ад грамадскасці, у прыватнасці: прапанова назваць адну з праектаваных станцый Мінскага метрапалітэна ў гонар Еўфрасінні Полацкай, прадугледзеўшы адпаведную канцэпцыю афармлення вестыбюляў метро; а таксама занепакоенасць распаўсюджваннем у гандлёвых сетках Беларусі дзіцячых цацак «Лабубу», «Хагі Вагі», «Вакуку», «Фуглеры», «Чэбубу», «FynkoPop».