У Мінску сталі ўключаць ацяпленне ў аб'ектах сацыяльнай сферы
У Мінгарвыканкаме прынялі рашэнне аб пачатку ацяпляльнага сезона ў сталіцы з 25 верасня.
Фота: БелТА
Так, у чацвер стала вядома пра ўключэнне ў Мінску ацяплення ў спажыўцоў першай чаргі. Спачатку цяпло дадуць у школы, садкі, сацыяльныя аб’екты, бальніцы і паліклінікі і г.д.
Раней у сталічнай ЖКГ расказалі, у якім выпадку ўключаюць ацяпленне.
Рашэнне аб падачы цяпла ў аб’екты сацыяльнай сферы, жылыя дамы і адміністрацыйныя будынкі прымаецца мясцовымі ўладамі зыходзячы з надвор’я. У сацыяльных аб’ектах батарэі пацяплеюць, калі сярэднясутачная тэмпература +10 градусаў тры дні запар.
У адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі ацяпляльны сезон у жыллёвым фондзе пачынаецца тады, калі сярэднясутачная тэмпература паветра на працягу трох дзён не перавысіць 8 градусаў.