БЕЛ Ł РУС

У Мінску ёсць пенсіянерка, якая працуе ў 96 гадоў

26.09.2025 / 8:33

Nashaniva.com

У Беларусі жывуць каля 600 чалавек ва ўзросце ад ста гадоў. Лідарам па колькасці доўгажыхароў традыцыйна з’яўляецца Мінск — 118 чалавек. Пра гэта Мінск-Навінам расказала намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Вольга Васілеўская.

Ілюстрацыйнае фота

— У сталіцы 118 чалавек дасягнулі ўзросту 100 гадоў і больш, — расказала В. Васілеўская. — Адметна, што самыя сталыя жыхары горада — жанчыны. Прычым адразу дзвюм з іх па 107 гадоў.

В. Васілеўская звярнула ўвагу яшчэ на адзін цікавы факт: ва ўзросце больш за 90 гадоў у Мінску жывуць 7 324 гараджаніны. З іх 17 чалавек працягваюць працаваць — гэта 14 мужчын і тры жанчыны.

— Людзі залатога ўзросту захоўваюць аптымізм і доўгі час імкнуцца быць карыснымі грамадству, — адзначыла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. — Самай сталай працуючай пенсіянерцы ў Мінску 96 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула