БЕЛ Ł РУС

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі

26.09.2025 / 7:45

Nashaniva.com

У выніку атакі дронаў узнік пажар на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Краснадарскім краі. Пра гэта паведаміў аператыўны штаб рэгіёна.

Фота: Astra

Сцвярджаецца, што «абломкі беспілотніка» ўпалі «на адну з установак» на Афіпскім нафтаперапрацоўчым заводзе. У аперштабе сцвярджаюць, што пацярпелых няма.

Таксама часткі беспілотніка ўпалі на адной з вуліц у Цемрукскім раёне.

Пра атаку беспілотнікаў таксама напісаў губернатар Растоўскай вобласці. Паводле яго слоў, у Растове быў пашкоджаны будынак крамы і некалькі аўтамабіляў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула