БЕЛ Ł РУС

Вызначаны даты ЦТ у наступным годзе

26.09.2025 / 7:40

Nashaniva.com

Вызначаны графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па прадметах у 2026 годзе. Пастанова Міністэрства адукацыі апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Іспыты па беларускай і рускай мовах пройдуць 29 мая.

Грамадствазнаўства, хімію, фізіку, гісторыю Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі выпускнікам трэба будзе здаваць 26 мая і 5 чэрвеня.

Тэсціраванне па матэматыцы, біялогіі, замежнай мове (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), геаграфіі адбудзецца 26 мая і 2 чэрвеня.

Час пачатку цэнтралізаванага тэсціравання, у тым ліку ў рэзервовыя дні, — 11.00.

Рэзервовымі днямі вызначаны: 18 чэрвеня — для ўсіх прадметаў, 22 чэрвеня — для здачы іспыту па рускай і беларускай мовах, 20 чэрвеня — па астатніх прадметах.

Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні — з 8 па 11 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула