БЕЛ Ł РУС

Ryanair адмаўляецца ад папяровых пасадачных талонаў

25.09.2025 / 23:30

Nashaniva.com

Авіякампанія Ryanair з 12 лістапада адмовіцца ад папяровых пасадачных талонаў у большасці аэрапортаў сваёй сеткі. Зарэгістравацца на рэйс і атрымаць талон цяпер будзе можна толькі праз мабільны дадатак.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Jakub Porzycki/NurPhoto via Getty Images

Першапачаткова пераход планавалі з 3 лістапада, але тэрмін крыху адклалі. У кампаніі адзначаюць, што ўжо каля 80% пасажыраў карыстаюцца мабільнымі талонамі, таму большасць кліентаў змены не закрануць. Да таго ж праз гэта новаўвядзенне абяцаюць скасаваць плату за рэгістрацыю ў аэрапорце (якая раней у некаторых краінах даходзіла да 30—40 еўра) і ашчадзіць каля 300 тон паперы штогод.

Пакуль што будуць, праўда, выключэнні: у Албаніі, Марока і аэрапортах яшчэ некалькіх краін пакуль няма тэхнічнай падтрымкі QR-кодаў. Але, паводле інфармацыі Ryanair, яны ўжо вядуць перамовы з мясцовымі ўладамі і, напрыклад, у Албаніі электронныя талоны дазволяць з сакавіка 2026 года.

Асноўнае пытанне — што рабіць тым, у каго нешта зрабілася са смартфонам. У кампаніі адказваюць: калі тэлефон разрадзіцца, зламаецца або згубіцца, пасадачны талон усё ж раздрукуюць бясплатна, а пры неабходнасці пасажыра змогуць пасадзіць па спісе. Галоўная ўмова — прайсці рэгістрацыю праз дадатак загадзя.

Чытайце таксама:

Папулярны лаўкостар Ryanair павялічвае памер бясплатнай ручной паклажы

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, што спазніліся на рэгістрацыю 

Беларуску ў Польшчы не пусцілі на борт Ryanair з праязным дакументам. Але яна змагла дамагчыся кампенсацыі

Самалёт Ryanair здзейсніў самы кароткі палёт у гісторыі. Усяго сем кіламетраў

Каментары да артыкула