З аэрадрома ў Літве падымаліся венгерскія знішчальнікі з-за пралёту расійскіх самалётаў
25 верасня з авіябазы ў Шаўлях у Літве былі паднятыя венгерскія знішчальнікі Gripen, якія ўдзельнічаюць у місіі НАТА па патруляванні паветранай прасторы ў Балтыйскім рэгіёне. Прычынай стала з’яўленне пяці расійскіх вайсковых самалётаў паблізу межаў альянсу.
Фота: x.com/NATO_AIRCOM
Аб’яднанае авіяцыйнае камандаванне НАТА паведаміла, што над Балтыкай, заходней узбярэжжа Латвіі, праляталі самалёты Су-30, Су-35 і тры МіГ-31.
Расійскія самалёты ляцелі без выканання міжнародных правіл бяспекі палётаў. Іх суправаджалі знішчальнікі НАТА, пасля чаго венгерскія Gripen вярнуліся на базу.
Чытайце таксама:
Еўропа папярэдзіла Расію, што будзе збіваць яе самалёты над сваёй тэрыторыяй
Расійскія самалёты лёталі каля Аляскі, ЗША падымалі знішчальнікі
Трамп дазволіў НАТА збіваць расійскія самалёты і пахваліў Украіну за выдатную працу