БЕЛ Ł РУС

Легкавік збіў жанчыну з дзіцем на пераходзе ў Буда-Кашалёве

25.09.2025 / 13:42

Nashaniva.com

Учора, 24 верасня, 71‑гадовы кіроўца на «Опелі» ехаў па вул. Саўгаснай і здзейсніў наезд на 25‑гадовую жанчыну і чатырохгадовае дзіця.

Пешаходы перасякалі праезную частку дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

Жанчына атрымала цялесныя пашкоджанні. Яе даставілі ў бальніцу, пасля агляду і аказання медыцынскай дапамогі адпусцілі дадому. Дзіця таксама прывозілі для абследавання, затым адпусцілі дадому», — расказалі ў абласной ДАІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула