БЕЛ Ł РУС

Сем будысцкіх манахаў, у тым ліку расіянін, загінулі праз падзенне кабіны канатнай дарогі на Шры-Ланцы

25.09.2025 / 11:30

Nashaniva.com

Паводле папярэдніх звестак, абарваўся трос, вагон пакаціўся ўніз, зляцеў з рэек і ўрэзаўся ў дрэва.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Na Uyana Aranya Senasanaya

7 будысцкіх манахаў, якія загінулі ў выніку аварыі на канатнай дарозе ў манастыры Шры-Ланкі, яшчэ шэсць атрымалі раненні. Папярэдне, вагон канатнай дарогі перакуліўся ў лясным манастыры на паўночным захадзе Шры-Ланкі.

Здарэнне адбылося 24 верасня ўвечары ў Na Uyana Aranya Senasanaya, вядомым будысцкім манастыры ў 125 км ад Каломба. Манастыр вядомы сваімі медытатыўнымі рэтрытамі і прыцягвае практыкаў з усяго свету.

Сярод сямі загінулых манахаў былі грамадзянін Індыі, Расіі і Румыніі, паведаміла паліцыя.

З шасці параненых чацвёра знаходзяцца ў крытычным стане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула