Паліцыя Нью-Ёрка не пускала на вуліцы Манхэтана Эрдагана, пакуль там ехаў картэж Трампа
Прэзідэнт Турцыі разам са сваёй дэлегацыяй мусіў чакаць на вуліцы, пакуль праедзе картэж Трампа, паведамляе AP.
Скрыншот відэа DW
Эрдаган разам са сваёй дэлегацыяй мусіў чакаць на вуліцы, пакуль праедзе картэж Трампа.
На кадрах, распаўсюджаных у сацыяльных сетках, бачна, як турэцкі лідар чакае на вуліцы ў атачэнні сваіх ахоўнікаў, а паліцэйскія не даюць вялікаму натоўпу прайсці па вуліцы.
На відэа Эрдаган выглядаў засмучаным.
Раней паведамлялася, што з-за картэжу Трампа нью-ёркская паліцыя таксама спыняла французскага прэзідэнта Эмануэля Макрона.
Той не разгубіўся і адразу набраў Трампа.