БЕЛ Ł РУС

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі

24.09.2025 / 19:54

Nashaniva.com

Міністэрства абароны Беларусі 24 верасня акрэдытавала новага вайсковага аташэ пры пасольстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі — маёра Уільяма Джорджа. Ён цяпер афіцыйна прадстаўляе Вялікабрытанію ў беларускім вайсковым ведамстве, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.

У Дэпартаменце міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Мінабароны адбылася сустрэча з Уільямам Джорджам, на якой абмеркавалі пытанні двухбаковых кантактаў у сучасных умовах.

Вайсковага аташэ Вялікабрытаніі не было ў Беларусі ўжо амаль 5 гадоў. У лістападзе 2020 года тагачасны вайсковы аташэ Уайт Байкот Цімаці разам з намесніцай пасла Лізай Тумвуд былі аб'яўленыя персонамі нон грата з-за «падцверджанага дэструктыўнага характару дзейнасці гэтых асоб». 

У жніўні мінулага года завяршылася місія пасла Вялікабрытаніі ў Беларусі Жаклін Перкінс, і з таго часу дыпмісія кіруецца часовым павераным.

Чытайце таксама:

Канал МЗС Беларусі абвінаваціў Польшчу ў шантажы Кітая па ўказцы Вашынгтона

Ціханоўская сустракалася з Келагам у Нью-Ёрку

Чэшскі дыпламат абвешчаны персонай нон грата і павінен пакінуць Беларусь

Каментары да артыкула