БЕЛ Ł РУС

Аб'явілі пачатак сезону палявання на рысяў

24.09.2025 / 19:38

Nashaniva.com

У Беларусі ўпершыню за 40 гадоў аб’явілі пра пачатак сезона палявання на рысь. Ён будзе доўжыцца з 1 кастрычніка 2025 года па 31 студзеня 2026 года.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага свету пры Лукашэнку, дазвол на паляванне выдадзены з-за росту колькасці рысяў у некаторых рэгіёнах краіны. Аднак гэты від, як і мядзведзь, мае «бінарны прыродаахоўны статус»: рысь застаецца ў Чырвонай кнізе, а паляваць на яе дазволена толькі пры выкананні пэўных умоў.

Дазвол паляваць на рысь выдаецца на падставе Плана кіравання папуляцыяй рысяў у Беларусі, зацверджанага Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Паляванне дазволена ў пэўных раёнах Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.

Паляванне можна весці на жывёл любога полу і ўзросту, у любы час сутак, з прымяненнем ружэйнага спосабу— з засады або з падыходу пад кіраўніцтвам кіраўніка палявання. Дапускаецца выкарыстанне наразной або гладкаствольнай зброі з патронамі з куляй або карцеччу. Таксама дазваляецца выкарыстоўваць паляўнічых сабак, пароды якіх вызначаюцца карыстальнікамі паляўнічых угоддзяў.

Кошт ліцэнзіі на паляванне на рысь складзе: 200 рублёў для грамадзян Беларусі і краін ЕАЭС і 500 рублёў для грамадзян іншых краін.

Чытайце таксама:

У лесе паміж Івянцом і Ракавам турысты сустрэлі рысь з рысянятамі ВІДЭА

У Петрыкаўскім раёне трапілі на камеру дзве рысі ВІДЭА

У Слуцкім раёне ў хлеў забрыла рысь ВІДЭА

Вызначылі тэрміны палявання на чырвонакніжных мядзведзя і рысь

За права забіць чарговага мядзведзя паляўнічы заплаціў больш за 117 тысяч рублёў

Каментары да артыкула