У Наварасійску атака беспілотнікаў: два чалавекі загінулі
Расійскія паблікі пішуць, што УСУ ўдарылі дронамі па цэнтры Наварасійска, украінскія паблікі — што атакаваная вайскова-марская база Чарнаморскага флоту, а разбурэнні ў цэнтры горада — вынік працы расійскай СПА.
Паводле паведамленняў расійскіх СМІ, у выніку атакі беспілотнікаў на Наварасійск пашкоджаныя жылыя дамы і гасцініца «Наварасійск» у цэнтры горада.
Губернатар Краснадарскага краю Вячаслаў Кандрацьеў паведаміў, што загінулі двое, ёсць параненыя.
Мэр горада Андрэй Краўчанка раней заявіў пра атаку марскіх дронаў і прывядзенне ўсіх службаў у стан максімальнай гатоўнасці.
Украінскія паблікі пішуць, што атакаваная ўкраінцамі дронамі і БЭКамі была вайскова-марская база Чарнаморскага флоту, а разбурэнні ў цэнтры горада — вынік працы расійскай СПА.