БЕЛ Ł РУС

Наўроцкі: Расія ставіцца да цэлых нацый як да сваёй каланіяльнай уласнасці

24.09.2025 / 13:31

Nashaniva.com

Прэзідэнт Польшчы назваў расійскую агрэсію не проста рэгіянальным канфліктам, а выпрабаваннем для сусветнага парадку. Паводле яго заявы, Масква ігнаруе міжнароднае права, кіруючыся імперскай ідэалогіяй і каланіяльным мысленнем. Пра гэта Караль Наўроцкі заявіў выступаючы на Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Йорку.

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі. Фота: AP Photo / Pamela Smith

«Расійская агрэсія супраць Украіны — гэта не проста рэгіянальны канфлікт. Гэта выпрабаванне, ці вытрымаюць праверку часам прынцыпы, на якіх заснавана ААН, ці яны падпарадкуюцца вазе імперскіх і каланіяльных амбіцый дзяржавы, якая лічыць сябе вышэй за закон, і якая неаднаразова — неаднаразова — ігнаравала рэзалюцыі дадзенай асамблеі і іншых асамблей», — сказаў ён.

На думку Наўроцкага, каранёвыя прычыны расійскай агрэсіі выключна ідэалагічныя: «Расія абапіраецца на імперскае бачанне, якое адносіцца да цэлых нацый як да каланіяльнай уласнасці», — сказаў ён. 

«Заўсёды, калі Масква кажа «мір», гэта насамрэч азначае капітуляцыю таго, каго яна лічыць сваім ворагам», — дадаў прэзідэнт Польшчы.

Таксама Наўроцкі ў ААН назваў сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі прыярытэтам Польшчы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула