Пяскоў: Цяпер ідзе вайна і нам яе трэба выйграць
Прэс-сакратар Пуціна ў размове з журналістамі заявіў пра неабходнасць выйграць вайну ва Украіне.
Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Дзмітрый Пяскоў сказаў, што дынаміка на фронце паказвае, што для тых, хто не хоча весці перамовы цяпер, заўтра і паслязаўтра пазіцыі будуць значна горш.
Па яго словах, Кіеў не праявіў жаданне стварыць працоўныя групы ў рамках перамоваў па ўрэгуляванні канфлікту.
Дзмітрый Пяскоў мяркуе, што Пуцін і Трамп кантактруюць на «ты» і цёпла ставяцца адзін да аднаго
«Каналы дыялогу дзейнічаюць, мы размаўляем з амерыканцамі». — сказаў ён.