БЕЛ Ł РУС

Жыхарку Полацка злавілі на хуткасці 190 км/г. Гэта яе 58‑е парушэнне

24.09.2025 / 9:59

Nashaniva.com

Жанчына разагнала свой Porsche Cayenne на трасе Мінск — Віцебск.

Фота: Onlner.by

Супрацоўнікі ДАІ спынілі жанчыну на тэрыторыі Лепельскага раёна. Аказалася, што раней яна 57 (!) разоў прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правіл дарожнага руху, у тым ліку за перавышэнне хуткасці.

@brestnovosti1 Сотрудники ГАИ словили на трассе белоруску, которая летела на Порше #белжд #брест #новостибреста #брестскаяобласть #беларусьновости ♬ Mystery / Suspense Investigation / Investigation / Thinking(1179817) - DaikixCousin

У выніку ДАІ забрала ў яе правы на паўгода, паведаміла «Віцебскім весцям» пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Марына Берасцень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула