БЕЛ Ł РУС

Беларусь атрымала афіцыйнае паведамленне ад польскага боку пра адкрыццё мяжы

24.09.2025 / 9:55

Nashaniva.com

Мяжа адкрыецца 25 верасня з гадзіны ночы па беларускім часе.

Беларусь атрымала афіцыйнае паведамленне ад польскага боку пра адкрыццё закрытых амаль на два тыдні пунктаў пропуску на беларуска-польскай мяжы, паведаміў Дзяржпагранкамітэт.

«У Дзяржпагранкамітэт паступіла афіцыйнае паведамленне Памежнай службы Рэспублікі Польшча пра адкрыццё з адной гадзіны ночы 25 верасня па беларускім часе закрытых амаль на два тыдні таму пунктаў пропуску на беларуска-польскай мяжы», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула