БЕЛ Ł РУС

Расійскі чыноўнік уцёк з-пад канвою ў судзе і схаваўся ў консульстве Арменіі. Гісторыя скончылася трагічна

24.09.2025 / 9:43

Nashaniva.com

Экс-чыноўніку Расрэестру Барысу Авакяну пецярбургскі суд павінен быў учора абраць меру стрымання. Мужчына папрасіў канваіраў выйсці пакурыць і збег. Як грамадзянін Арменіі ён схаваўся ў консульстве Арменіі ў Пецярбургу. Туды паліцыя не можа трапіць. 

43‑гадовы Авакян быў адным з фігурантаў справы аб ухіленні ад выплаты мытных збораў на суму больш за 4,2 млрд руб (каля 50 млн даляраў). Ён займаў пасады кіраўніка мытнага брокера гандлёвага порта «Санкт-Пецярбург» і намесніка кіраўніка ўпраўлення Расрэестру па Санкт-Пецярбургу. 

У жніўні гэтага года ён заключыў кантракт на ўдзел у «СВА», але пазней кантракт скасаваў, і справа супраць яго аднавілася.

Учора пецярбургскі суд павінен быў абраць яму меру стрымання. Экс-чыноўнік папрасіў канваіраў выйсці пакурыць, але збег, схаваўшыся ў консульстве Арменіі ў Пецярбургу. Сілавікі не маглі зайсці ў памяшканне ў сувязі з тым, што гэта тэрыторыя іншай краіны.

Сёння SHOT паведаміў, што ратавання не адбылося. Паводле канала, Авакян замкнуўся ў прыбіральні консульства, дзе і скончыў жыццё самагубствам. Супрацоўнікі МНС, якія адкрывалі дзверы, знайшлі яго цела без прыкмет жыцця, піша канал.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула