Наўроцкі ў ААН назваў сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі прыярытэтам Польшчы
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца прыярытэтам Польшчы. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі, выступаючы на Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, піша Reform.
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі. Фота: AP Photo / Pamela Smith
«Правы чалавека — адзін з трох асноўных слупоў, на якіх грунтуецца сістэма Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Мы не можам казаць аб сапраўдным міры, калі не будзем абараняць правы кожнага чалавека без выключэння. Мір — гэта не толькі адсутнасць узброеных канфліктаў. Гэта таксама справядлівасць, роўнасць і павага чалавечай годнасці. Таму абарона правоў чалавека павінна быць прыярытэтам у любым працэсе пабудовы міру і гарантавання бяспекі. Мы дакладна ўсведамляем драматычныя наступствы расійскай агрэсіі, у тым ліку ў галіне правоў чалавека і гуманітарных пытанняў.
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі таксама застаецца прыярытэтам для нас, палякаў і Польшчы», - сказаў ён.