У Беларусі жывуць каля 600 чалавек, якім споўнілася 100 гадоў
У Беларусі жывуць больш за 41 тысячу чалавек ва ўзросце, старэйшым за 90 гадоў, а каля 600 чалавек дасягнулі стагоддзя. Найбольшая колькасць доўгажыхароў зафіксаваная ў Мінску, амаль 90% з іх — жанчыны, паведаміла намесніца міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.
Фота ілюстрацыйнае
Колькасць людзей ва ўзросце 65 гадоў і старэй складае каля 1 мільёна 628 тысяч, гэта прыкладна 18% насельніцтва. Для параўнання — 15 гадоў таму, у 2010 годзе, гэты паказчык быў усяго 14%.
Сярод пажылых грамадзян 66% складаюць жанчыны.
Чытайце таксама:
Сакрэт даўгалецця: чаму так шмат японцаў жывуць даўжэй за 100 гадоў
Стала вядома, колькі ветэранаў вайны жыве ў Мінску
Беларусцы па пашпарце 120 гадоў. Але ў кнігу Гінеса яе не запішуць — і вось чаму