БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская: Я вельмі радая, што пасажырскае злучэнне паміж Беларуссю і Польшчай адновіцца

23.09.2025 / 18:32

Nashaniva.com

Беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская пасля атрымання інфармацыі пра рашэнне ўрада Польшчы аб адкрыцці закрытай з 12 верасня польска-беларускай мяжы выступіла з заявай, у якой цалкам яго падтрымала.

Святлана Ціханоўская. Фота: Getty Images

«Я вельмі радая, што пасажырскае злучэнне паміж Беларуссю і Польшчай адновіцца. Вольнае перамяшчэнне беларусаў праз мяжу мае жыццёвае значэнне, бо гэта магчымасць абдымаць блізкіх, вучыцца, працаваць — бачыць свабодную Еўропу на ўласныя вочы. 

Мы ўдзячныя польскаму боку, з якім Офіс заставаўся ў шчыльным кантакце апошнія тыдні. Зразумела, што Польшча вымушаная дзейнічаць ва ўмовах правакацый з боку рэжыму Лукашэнкі. І ў выніку гэтых дзеянняў найбольш пакутуюць беларусы», — заявіла Ціханоўская, адзначыўшы ў вырашэнні праблемы таксама канструктыўную ролю Кітая.

«Эканамічны ціск і кантроль за рухам тавараў — гэта тое, што прымушае Лукашэнку ісці на саступкі», — падкрэсліла Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Міністр унутраных спраў Польшчы падпісаў распараджэнне аб адкрыцці мяжы

Анжаліцы Борыс дазволілі наведаць Анджэя Пачобута ў наваполацкай калоніі

«Мінсктранс» аднаўляе рэйсы ў Польшчу і Германію

Каментары да артыкула