БЕЛ Ł РУС

У Мінску двое рабочых упалі з вышыні, адзін загінуў

23.09.2025 / 17:57

Nashaniva.com

Па папярэдніх звестках, сёння днём два мужчыны (38 і 52 гады) працавалі ў рэканструяваным цэху аднаго з прадпрыемстваў Мінска, паведамляе Следчы камітэт. Падчас разборкі металічнай канструкцыі яна абвалілася, рабочыя ўпалі з вышыні прыкладна 6 метраў.

Скрыншот з відэа

Ад атрыманых траўмаў 52‑гадовы мужчына загінуў на месцы, ягоны калега шпіталізаваны ў цяжкім стане.

Фрунзенскі раённы аддзел Следчага камітэта высвятляе прычыны і ўмовы, якія спрыялі гібелі і траўмаванню рабочых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула