БЕЛ Ł РУС

У Германіі выбралі слова-монстр года, у ім 31 літара

23.09.2025 / 11:54

Nashaniva.com

Адна з лінгвістычных асаблівасцяў нямецкай мовы — складаныя словы, якія могуць дасягаць значнай даўжыні.

Germania online

Адно з такіх слоў і было выбрана ў якасці лексічнага монстра ў 2025 годзе. Вось яно: Antidiskriminierungsbeauftragte — «ўпаўнаважаны(-ая) па барацьбе з дыскрымінацыяй», паведамляе тэлеграм-канал «А што там у немцаў».

Як тлумачыцца на сайце Берлінска-Брандэнбургскай акадэміі прыродазнаўчых і гуманітарных навук, менавіта гэта слова «апошнім часам лічылася асабліва грувасткім, незразумелым і тым, што перашкаджае ўспрыманню інфармацыі». У адборы самага нязручнага для разумення слова ўдзельнічала спецыяльнае журы, у якое ўвайшлі некалькі дарослых з нізкім узроўнем пісьменнасці.

Мэта акцыі — прыцягнуць увагу да праблем, з якімі сутыкаюцца такія людзі ў Германіі.

Вось пяць самых доўгіх слоў з нямецкага слоўніка Duden:

Aufmerksamkeitsdefizit-Hyperaktivitätsstörung — Сіндром дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці

Kraftfahrzeug-Haftpflichtversicherung — Страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў

 Donau-Dampfschifffahrtsgesellschaft — Дунайская параходная кампанія

Arbeiterunfallversicherungsgesetz — Закон аб страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці

Bundesausbildungsförderungsgesetz — Федэральны закон аб падтрымцы адукацыі

Паводле даследавання Гамбургскага ўніверсітэта, каля 10,6 мільёна жыхароў ФРГ ва ўзросце ад 18 да 64 гадоў адчуваюць цяжкасці з чытаннем і пісьмом. Кожны пяты чалавек штодзённа сутыкаецца з бланкамі, лістамі і публікацыямі, поўнымі незразумелых тэрмінаў і цяжкадаступных для разумення. Доўгія і складаныя словы, што часта ўжываюцца ў афіцыйных дакументах, могуць сур'ёзна ўскладніць жыццё.

Ініцыятары праекта па выбары слова-монстра заклікаюць спрашчаць мову такіх дакументаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула