БЕЛ Ł РУС

Фядута ходзіць з кіёчкам і з суправаджэннем, яго часта вывозяць у Рэспубліканскі турэмны шпіталь — сэрца

23.09.2025 / 11:36

Nashaniva.com

Пра тое, як перасякаўся з асуджаным на 10 гадоў палітолагам і літаратуразнаўцам расказаў у інтэрв'ю сайту Беларускай асацыяцыі журналістаў Вячаслаў Лазараў.

Аляксандр Фядута падчас суда, фота sb.by

— Бачыліся з Фядутам, размаўлялі. Хаця ўсіх папярэдзілі, што да яго лепш не падыходзіць, таму што адразу адправяць у ШІЗА.

Ён вельмі моцна схуднеў. Ходзіць з кіёчкам, часцей за ўсё ходзіць з суправаджэннем, бо самому перасоўвацца цяжка. Асноўная праблема Фядуты — сэрца. Яго часта вывозяць у Рэспубліканскі турэмны шпіталь, апошні раз, здаецца, некалькі месяцаў таму вазілі.

Але трымаецца, жартуе, з ім цікава пагаварыць на любыя тэмы.

За стасункі з Фядутам кідаюць у штрафны ізалятар, раней на 10 сутак, зараз на 15. Не так даўно прыйшоў новы начальнік калоніі, але па сутнасці нічога не змянілася.

Аляксандра Фядуту затрымалі ў красавіку 2021 года і ў верасні 2022 года асудзілі на 10 гадоў зняволення па абвінавачванні ў змове з мэтай дзяржперавароту. Разам з ім былі затрыманыя і асуджаныя Юрась Зянковіч і Рыгор Кастусёў, якія ўжо выйшлі з калоніі па памілаванні.

Чытайце таксама:

Вызвалены відэааператар «Белсата» Вячаслаў Лазараў: Каб абараніць жонку, браў усю віну на сябе. Але і яе пакінулі ў СІЗА

Палітвязень расказаў, што цяпер з Фядутам і Паротнікавым у калоніі

Аляксандра Фядуту вярнулі ў калонію са шпіталя

Каментары да артыкула