БЕЛ Ł РУС

У Магілёве дзед у кавярні даў кіем па галаве мужчыну, што груба і гучна сварыўся з жонкай

23.09.2025 / 11:10

Nashaniva.com

У Магілёве 85‑гадовы мужчына некалькі разоў ударыў кіем 58‑гадовага гараджаніна, які гучна спрачаўся з жонкай па тэлефоне ў кавярні. Пацярпелы выклікаў міліцыю.

Скрын відэа

Паводле паведамлення міліцыі, мужчына зайшоў у кавярню, дзе падчас размовы з жонкай пачаў гучна і агрэсіўна сварыцца з ёю па тэлефоне, настойліва даказваючы нешта суразмоўцы.

Яго паводзіны раззлавалі сталага мужчыну, які знаходзіўся за суседнім столікам. Пенсіянер зрабіў заўвагу, а калі яна не падзейнічала, некалькі разоў ударыў шумнага наведвальніка па галаве кіем.

Пацярпелы выклікаў міліцыю, тыя высвятляюць абставіны здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула