БЕЛ Ł РУС

У жыхара Магілёва канфіскавалі дзіўную кустарную зброю

23.09.2025 / 10:40

Nashaniva.com

Супрацоўнікі 11‑га ўпраўлення ГУБАЗіКа знайшлі ў 62‑гадовага выявілі два прадметы, падобныя на зброю. Іх канфіскавалі і накіравалі на судовую балістычную экспертызу, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Высветлілася, што гэта — металічныя прадметы, што складаюцца з дзвюх частак, з патронам і спружынным механізмам, у адным з іх маецца драўляная аснова.

Згодна з вынікамі экспертыз, прадметы выраблены па тыпу атыповай страляючай прылады — страляючай асадкі.

Яны прыдатныя для стрэлаў малакалібернымі спартыўна-паляўнічымі патронамі і з’яўляюцца атыповай ручной кароткарульнай гладкарульнай агнястрэльнай зброяй.

Канструктыўныя асаблівасці, адсутнасць клеймаў і маркіровачных абазначэнняў у сукупнасці з іншымі прыкметамі дазволілі судоваму эксперту зрабіць выснову, што зброя выраблена самаробным спосабам.

Даследаваліся таксама два патроны — яны выраблены заводскім спосабам і з’яўляюцца боепрыпасамі да ручной наразной агнястрэльнай зброі. Адзін з патронаў аказаўся прыдатным для стральбы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула