БЕЛ Ł РУС

У Мінску заўважылі дзіўны аўтамабіль, бітком набіты людзьмі і поні

22.09.2025 / 21:39

Nashaniva.com

Чытач выдання «Анлайнер» расказаў, што ўчора ўвечары на вуліцы Каліноўскага ў Мінску назіраў дзіўнае відовішча. З мікрааўтобуса выпусцілі 4 поні, прытым што там жа знаходзіліся 7 або 8 чалавек. Узнікаюць лагічныя пытанні: як яны ўсе туды змясціліся і ў якіх умовах ехалі?

«Назіраў сумную карціну: у Мінску каля аўтазапраўкі на вуліцы Каліноўскага, 115б, з аўто — маршруткі сіняга колеру — выцягнулі 4 поні, і ў ёй яшчэ 7‑8 чалавек ездзяць, — расказаў мужчына. — Дзікунства нейкае! Як гэтых конікаў там трымалі, калі яшчэ столькі людзей усярэдзіне?»

Увогуле, у гэтай гісторыі незразумела ўсё, але яе рэальнасць пацвярджаецца відэа і фота.

Чытайце таксама:

Адзінай беларускай пародзе коней пагражае знікненне

У Налібоцкай пушчы назіраецца бэбі-бум

У Гродне дзяўчыне на 8 Сакавіка падарылі поні

Каментары да артыкула