БЕЛ Ł РУС

«Белавія» пашырыла свае зніжкі на рэйсы ў Стамбул і Тбілісі

22.09.2025 / 16:32

Nashaniva.com

Авіякампанія «Белавія» абвясціла пра пашырэнне сваёй акцыі са зніжкамі на авіяквіткі, якая працягваецца да 24 верасня 2025 года.

Цяпер акцыя распаўсюджваецца на палёты з Мінска ў Стамбул і назад — цэны пачынаюцца ад 1007 рублёў, а таксама на маршруты ў Тбілісі і назад — ад 844 рублёў.

Раней у рамках гэтай акцыі можна было набыць квіткі ў індыйскі Дэлі, кітайскі Урумчы і расійскі Санкт-Пецярбург, пасля яе ўмовы былі распаўсюджаныя дадаткова на Маскву, Батумі, Кутаісі і Сочы.

Чытайце таксама:

ЗША паслабілі санкцыі «Белавія», але забаранілі выкарыстоўваць амерыканскія самалёты для палётаў у Расію

«Белавія» паляціць на Шры-Ланку

«Белавія» аб'явіла зніжкі на тры турыстычныя маршруты

Латушка: Зняцце санкцый з «Белавія» — крок у інтарэсах беларускага грамадства

Каментары да артыкула