БЕЛ Ł РУС

Расія гатовая адказаць на любыя магчымыя пагрозы ваеннай сілай. Пуцін сабраў Саўбез і зрабіў заяву

22.09.2025 / 15:12

Nashaniva.com

Пасля анонсу Крамля, што Уладзімір Пуцін зробіць важную заяву, яго пул паказаў кароткую прамову, якую прэзідэнт Расіі прачытаў з паперкі. Яна тычылася Дамовы аб мерах па далейшым скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў (ДСНУ), якая канчаецца ў лютым наступнага года. 

Уладзімір Пуцін у выступе і пагражаў, і паказваў гатоўнасць дамаўляцца. 

Паводле яго, Расія гатовая прытрымлівацца абмежаванняў, прадугледжаных дамовай з ЗША аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў, і пасля 5 лютага наступнага года, калі заканчваецца тэрмін дзеянняў дамовы.

Паводле яго, гэты крок павінен стварыць спрыяльную атмасферу для далейшага дыялогу з ЗША. Пры гэтым Расія разлічвае, што ЗША будуць дзейнічаць адпаведна.

«Стратэгічная стабільнасць у свеце працягвае дэградаваць. Гэта звязана з дэструктыўнымі дзеяннямі Захаду», — сказаў Пуцін.

Па яго сцверджанні, менавіта ў выніку «разбуральных дзеянняў Захаду» былі істотна падарваныя асновы для дыялогу паміж дзяржавамі з ядзернай зброяй. 

Але Расія, паводле яго заявы, здольная адказаць на любыя існуючыя пагрозы, РФ ўпэўненая ў надзейнасці нацыянальных сіл стрымлівання. Але зацікаўленая ў дыпламатыі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула