БЕЛ Ł РУС

Крэмль абвясціў важныя заявы Пуціна

22.09.2025 / 13:39

Nashaniva.com

Заявы будуць зроблены на нарадзе з пастаяннымі членамі Рады бяспекі. Іх тэмы Пяскоў не раскрыў.

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сёння зробіць важныя заявы на нарадзе з пастаяннымі членамі Рады бяспекі. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў, паведамляе РБК.

«Чакаем, што сёння на аператыўнай нарадзе з пастаяннымі членамі Савета бяспекі, дзесьці пасля паловы трэцяй, прэзідэнт зробіць шэраг важных заяў», — сказаў ён.

Якім тэмам будуць прысвечаны заявы, Пяскоў не раскрыў.

Пуцін рэгулярна праводзіць аператыўныя нарады з пастаяннымі членамі Савета бяспекі. Прэзідэнт з'яўляецца яго старшынёй. Апошняя такая сустрэча адбылася 29 жніўня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула