У Мінску пабудуюць дзве новыя дарогі, якія стануць дублёрамі Партызанскага праспекта
Байкальскую і Свіслацкую вуліцы прадоўжаць, каб разгрузіць заторы.
Партызанскі праспект. Ілюстрацыйнае фота Wikimedia Commons
Пра гэта расказаў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Віктар Гуцько, пішуць Мінск-навіны.
«Каб прыбраць заторы на Партызанскім праспекце, бліжэй да выезду з горада намечана ў бліжэйшыя некалькі гадоў спраектаваць паўночнага і паўднёвага дублёраў праспекта, якія пройдуць на падаўжэнні вул. Байкальскай і Свіслацкай, з выхадам за МКАД, а таксама прыступіць да іх будаўніцтва», — расказаў Віктар Гуцько.
Таксама плануецца стварэнне развязак над чыгункай і ракой Свіслаччу, каб забяспечыць пакуль адсутныя сувязі розных раёнаў горада па найкарацейшых шляхах.
Чытайце таксама:
Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска
Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?
Як будзе выглядаць падземны пераход на Інстытуце культуры каля Акадэміі кіравання