БЕЛ Ł РУС

Найлепшы гулец матча трэцяга дывізіёна атрымаў у падарунак вядро журавін

22.09.2025 / 12:29

Nashaniva.com

Найлепшы гулец матча 3‑га тура другой лігі футбольнага чэмпіянату (трэці дывізіён) у складзе «Мёраў» Дзмітрый Вашкель атрымаў у якасці прыза вядро журавін. 

Фота: ФК «Мёры»

Паўабаронца адыграў увесь паядынак з дублюючым складам «Тарпеда-БелАЗ», а яго каманда саступіла з лікам 1:5, піша «Беларускі футбол».

«Мёры» ў сваёй групе займаюць перадапошняе месца.

Вядро ягад падарылі таму, што Мёрскі раён — край журавін.

А вось футбалісту «Тарпеда-БЕЛАЗ» падарылі ўпакоўку шампіёньёнаў, яны сугучныя са словам «чэмпіёны», а рэзервісты жодзінцаў лідзіруюць у сваёй падгрупе і прэтэндуюць на выхад у Першую лігу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула