Як будзе выглядаць падземны пераход на Інстытуце культуры каля Акадэміі кіравання
Ужо адкрыта частка абноўленага падземнага пераходу пад Маскоўскай вуліцай паміж Домам быту і Акадэміяй кіравання, піша тэлеграм-канал «Мінск і мінчанін».
Пераход цалкам змяніў вобраз, выглядае як калідор касмічнага карабля. Акрамя таго, абнаўляюцца і навесы над выхадамі, а каля бізнес-цэнтра Terrum мантуецца ліфт.