БЕЛ Ł РУС

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

22.09.2025 / 8:7

Nashaniva.com

На мінулым тыдні быў зацверджаны праект развіцця мінскага мікрараёна Шабаны.

Фота: Onliner.by

Паведамлялася, што там з’явяцца новыя дарогі і развязкі, пачнецца будаўніцтва жылля, а таксама пабудуюць станцыю метро «Шабаны» на другой лініі мінскай падземкі.

Але як вынікае з грамадскага абмеркавання генплана Мінска, працяг метро ад станцыі «Магілёўская» да Шабаноў палічылі неметазгодным.

«Жаданне гараджан улічыць іх асабістыя інтарэсы пры планаванні будучыні сталіцы зразумела, але мінчане яўна не ўяўляюць, у колькі абыходзіцца гарадскому бюджэту (а значыць, і кожнаму з нас) будаўніцтва тунэля ці моста. Спецыялісты «Мінскграда» разгледзелі кожны запыт і праінфармавалі на савеце, што ў асноўным прапанаваныя перамены немэтазгодныя.

Падземка не будзе дастаткова загружана, калі яе пракласці ў Шабаны, Сцяпянку і нават у «Паўночны Бераг».

Рэнтабельней падвозіць насельніцтва да метро наземным транспартам. Гэта ж датычыцца падземных тунэляў — тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне іх неабходнасці выклікае пытанні», — гаворыцца ў паведамленні Мінск-навінаў, дзе апісаныя вынікі грамадскага абмеркавання Генплана Мінска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула