БЕЛ Ł РУС

У КНДР атрымалі сакрэтную зброю

22.09.2025 / 7:55

Nashaniva.com

У КНДР з'явілася сакрэтная зброя, заявіў паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын падчас выступу на 13‑й сесіі Вярхоўнага народнага сходу краіны.

Кім Чэн Ын. Фота: KCNA

«Мы атрымалі новую сакрэтную зброю і дасягнулі значнай колькасці навукова-даследчых дасягненняў у галіне абарончай навукі, якія ўнясуць істотны ўклад у далейшае развіццё нашых ваенных магчымасцей».

Ён таксама нагадаў пра будаўніцтва новых эсмінцаў, якое стала «першым важным крокам у станаўленні марской дзяржавы», і пра «безупыннае ўмацаванне стратэгічных сіл» і паляпшэнне характарыстык серыйнага ўзбраення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула