БЕЛ Ł РУС

Жыхара Івацэвічаў выгналі са школы за тое, што купляў смажанкі

21.09.2025 / 22:31

Nashaniva.com

Мужчына хацеў купіць сыну смажанкі ў школьнай сталоўцы, але сутыкнуўся з забаронамі.

Скрыншот відэа з тыктоку

Жыхар Івацэвічаў выклаў у TikTok відэа, дзе расказаў, як яго выганялі са школы, апісвае BG.Media. Паводле яго слоў, ён чакаў сына і вырашыў зайсці ў сталоўку, каб што-небудзь купіць малому. Паказаў дакументы ахоўніку, той занатаваў яго даныя і прапусціў у сталоўку, дзе мужчына ўзяў дзве смажанкі.

«Тут выбягае нейкая жанчына, не прадставілася і распачала істэрыку: «Хто ён такі, хто яго сюды пусціў, туды-сюды, па школе рух забаронены». Ледзьве таго ахоўніка з працы не выгнала. Я кажу: «Цішэй, цішэй, куды вас нясе, супакойцеся, не нервуйцеся, я проста зайшоў дзіцяці купіць смажанкі. У вас забаронена хадзіць — дык павесьце абвестку, на ўсю школу, што забаронена, АМАП пастаўце побач, з сабакамі! Адкуль я ведаў! Мяне ахоўнік пусціў! Не паглядзець, нічога — у школу не пускаюць, толькі на вуліцы чакай дзіцёнка», — паскардзіўся ён.

Мужчына сказаў, што наступным разам запатрабуе ў адміністрацыі школы закон, дзе будзе прапісана — чаму ён мусіць здаваць макулатуру ў школу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула