«А Лукашэнка не ў курсе, адкуль быў напад на гэту асфальтаваную дарогу?» У вёсцы правялі велапрабег — але ўся ўвага дасталася дарозе
«Велапрабег на фоне дарогі — гэта нешта з нечым».
Скрыншот відэа
Дабрамысленскі сельвыканкам (Івацэвіцкі раён Брэстчыны) правёў велапрабег да так званага Дня народнага адзінства. Шэсць чалавек з чырвона-зялёнымі сцягамі праехаліся па дарозе без асфальту.
«Спешваемся, Пятроўна!» — каментуе за кадрам акцыю той, хто здымаў яе.
Але натхніць іншых не атрымалася.
«Нібы ідэя правільная і з добрым пачаткам, але неяк сумна стала», — пішуць у каментарыях пад відэа з велапрабегам.
«Быў жа нейкі «ідэйны натхняльнік» гэтага «іспанскага сораму». Мабыць, той, хто скамандаваў: «Спешваемся, Пятроўна!»
Больш за ўсё ўвагі прыцягнула дарога для велапрабегу.
«Хоць бы дарогу выбралі лепей для паказухі».
«А Лукашэнка не ў курсе, адкуль быў напад на гэту асфальтаваную дарогу?»
«Велапрабег на фоне дарогі — гэта нешта з нечым».