БЕЛ Ł РУС

Дэпутат Бундэстага ад «АдГ» прывяла выбаршчыкаў у пасольства Расіі

21.09.2025 / 21:10

Nashaniva.com

Дэпутат Бундэстага ад ультраправай «Альтэрнатывы для Германіі» Біргіт Бесін наведала расійскае пасольства ў Берліне з групай наведвальнікаў са сваёй выбарчай акругі і падвергнулася крытыцы.

Фота: інстаграм Біргіт Бесін

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Welt.

Пра свой візіт у амбасаду Расіі дэпутатка «АдГ» паведаміла яшчэ 11 верасня, патлумачыўшы гэта тым, што «ў такой палітычна напружанай сітуацыі як ніколі важна падтрымліваць камунікацыю».

Візіт быў часткай афіцыйнай праграмы наведванняў Бундэстага, якую арганізуе Федэральнае ведамства па пытаннях прэсы і якая фінансуецца за кошт сродкаў падаткаплацельшчыкаў.

Ён адбыўся на наступны дзень пасля таго, як расійскія беспілотнікі парушылі паветраную прастору Польшчы, што выклікала крытыку калегаў Бэсін.

Дэпутат парламента ад Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Кнут Абрагам, каментуючы ўчынак калегі з «АдГ», назваў гэта «нічым іншым, як свядомай падтрымкай вайны» супраць Украіны.

Прадстаўнік Федэральнага ведамства па пытаннях прэсы Германіі сказаў, што ведамства не мае ўплыву на тое, «якія месцы ці мерапрыемствы наведваюць дэпутаты Бундэстага са сваімі групамі па-за арганізаваных намі пунктаў праграмы».

Праграма наведвання Бундэстага прадугледжвае да трох паездак на аднаго дэпутата ў год і пакрывае выдаткі на праезд, пражыванне ў гатэлі і часткова харчаванне.

У траўні сустаршыня «АдГ «Аліса Вайдэль заявіла, што поспех патэнцыйных «мірных перамоваў» па вайне ва Украіне залежыць ад уліку інтарэсаў Расіі ў сферы бяспекі.

10 верасня «Альтэрнатыва для Германіі» ўзначаліла рэйтынг сімпатый нямецкіх выбаршчыкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула