БЕЛ Ł РУС

«Талібан» адхіліў патрабаванне Трампа вярнуць авіябазу Баграм

21.09.2025 / 19:24

Nashaniva.com

Раней Трамп прыгразіў Афганістану наступствамі, калі талібы не вярнуць ЗША кантроль над авіябазай Баграм, якую амерыканцы пакінулі ў 2021 годзе.

Авіябаза Баграм, 2002 год. Фота: Derrick C. Goode, U.S. Air Force

«Калі Афганістан не верне авіябазу Баграм тым, хто яе пабудаваў, Злучаным Штатам Амерыкі, адбудуцца кепскія рэчы!!!» — напісаў ён у сваёй сацсетцы Truth Social.

Афіцыйны прадстаўнік кіроўнага ў Афганістане руху «Талібан» Забіхула Муджахід адказаў, што Афганістан імкнецца да канструктыўных стасункаў з усімі дзяржавамі на аснове ўзаемных і агульных інтарэсаў і рэкамендаваў ЗША «замест паўтарэння мінулых няўдалых падыходаў прытрымлівацца палітыкі рэалізму і рацыянальнасці».

Кіраўнік штаба Мінабароны Афганістана Фасіхудзін Фітрат заявіў, што «здзелка нават за цалю афганскай зямлі немагчымая».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула