Зборную Польшчы з Ціманоўскай дыскваліфікавалі ў фінале эстафеты 4х100
Бягуха Крысціна Ціманоўская ў складзе зборнай Польшчы ўдзельнічала ў чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Токіа.
Крысціна Ціманоўская. Фота: інстаграм спартсменкі
Яе зборная выйшла ў фінал эстафеты 4 па 100 метраў. Аднак у фінале бягух дыскваліфікавалі — за парушэнне правіл перадачы палачкі. Здарылася гэта падчас перадачы палачкі паміж Піяй Скрышоўскай і Крысцінай Ціманоўскай.
Раней такое ўжо здаралася. На чэмпіянаце свету ў Гуанчжоў польскую зборную дыскваліфікавалі, і яна не трапіла ў фінал эстафеты 4х100 з-за падобнага парушэння. Інцыдэнт тады таксама быў на этапе, дзе бегла Ціманоўская.