БЕЛ Ł РУС

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

21.09.2025 / 16:2

Nashaniva.com

У Мінскай вобласці выбраны 21 участак, дзе дарогу будуць кантраляваць дроны.

Фота: ДАІ Мінскай вобласці

На трасах Мінскай вобласці з'явіцца новая інфармацыйная шыльда — «Відэакантроль БПЛА». Пра гэта паведамляе абласная ДАІ.

Супрацоўнікі ДАІ праверылі, дзе кіроўцы часцей перавышаюць хуткасць, і вызначылі патэнцыйна небяспечныя месцы. Выбраны 21 участак на аўтамабільных дарогах, дзе плануюць інфармаваць кіроўцаў, што за імі могуць назіраць дроны.

Дроны будуць адсочваюць абгоны, перасячэнні суцэльнай лініі і іншыя манеўры.

Знак суправаджаецца таблічкай: відэаназіранне вядзецца на працягу 600 метраў. Участкі дарогі, якія абраны, — з двайной суцэльнай, паваротамі і пераходамі.

ДАІ тлумачыць, што, нават калі квадракоптара няма ў паветры, знак дзейнічае прэвентыўна і зніжае рызыку парушэнняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула