БЕЛ Ł РУС

На Партызанскім праспекце ў Мінску грузавік урэзаўся ў легкавік: пацярпела сям’я з дзіцём

21.09.2025 / 13:25

Nashaniva.com

Легкавік выкінула з дарогі, і ён урэзаўся ў слуп.

Раніцай у Мінску на Партызанскім праспекце ў ДТЗ трапілі грузавы і легкавы аўтамабілі. Паводле папярэдняй інфармацыі, 54‑гадовы кіроўца грузавіка Mercedes пры перастраенні сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем Renault, які рухаўся ў тым жа кірунку.

Ад удару легкавік выкінула за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў слуп.

У здарэнні пацярпелі 40‑гадовы кіроўца Renault, ягоная 39‑гадовая жонка і 4‑гадовы сын. Усе яны былі дастаўлены ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула