БЕЛ Ł РУС

750 чалавек адначасова займаліся ёгай на мінскім стадыёне «Дынама» ФОТАФАКТ

21.09.2025 / 10:58

Nashaniva.com

Ёга-трэнер Арцём Дуцнік правёў у Мінску ёгу на 700 чалавек. Выглядала гэта маштабна: стадыён «Дынама», газон, што патанаў у каляровых дыванках і жывая рэлакс-музыка.

Арцём Дуцнік на фоне практыкаў ёгі на тэрыторыі стадыёна «Дынама», 20 верасня 2025 года. Фота: artem.mortal / Instagram

Арцём Дуцнік працуе ў FYSM-накірунку (Fresh Yoga synthesized metodology, сінтэзаваная методыка свежай ёгі), які ўвабраў у сябе 15‑гадовы досвед практык розных іншых адгалінаванняў — атрымаўся такі сінтэз сістэм.

Пасля практыкі, што цягнулася дзве гадзіны, удзельнікі, па іх словах, атрымалі зарад бадзёрасці і энергіі для выходных, пры гэтым прапрацавалі ўсе групы цягліц.

Наступныя ёга-выходныя трэнер Дуцнік запланаваў на 24‑26 кастрычніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула