БЕЛ Ł РУС

Трамп прыгразіў Афганістану наступствамі, калі талібы не вярнуць ЗША кантроль над авіябазай Баграм

21.09.2025 / 8:58

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў талібам «кепскімі рэчамі», калі тыя не вернуць амерыканцам базу ў Баграме.

«Калі Афганістан не верне авіябазу Баграм тым, хто яе пабудаваў, Злучаным Штатам Амерыкі, адбудуцца кескія рэчы!!!» — напісаў ён у сваёй сацсетцы Truth Social.

Раней Трамп ужо сказаў, што хоча вярнуць войскі на авіябазу, Аднак Кабул заявіў, што супраць гэтага.

Прадстаўнік МЗС талібаў Закір Джалал напісаў у сацсетках, што Кабул гатовы да дыялогу з Вашынгтонам, заснаванаму на «ўзаемнай павазе і агульных інтарэсах», але «не дапусціць аднаўлення вайсковай прысутнасці ЗША».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула