Школа абвалілася на вачах у людзей у Новасібірскай вобласці РФ
У горадзе Татарск (Новасібірская вобласць) рухнуў будынак агульнаадукацыйнай школы №5 прыкладна ў 10:40 па мясцовым часе.
Па словах відавочцаў, пацярпелых няма, бо быў выхадны дзень і ў будынку не было людзей.
Вучняў школы №5 перавядуць у школу №9, паведамілі ў рэгіянальным урадзе.